ЗША перадалі Нацгвардыі Украіны першую партыю ручных супрацьтанкавых гранатамётаў RSRL-1. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку распавёў міністр унутраных спраў краіны Арсэн Авакаў.

«40-міліметровы комплекс РПГ-1 запушчаны ў вытворчасць кампаніяй AirTronic ў 2016 годзе і з'яўляецца эфектыўным для пападання ў агнявыя сродкі і браняваныя цэлі праціўніка. Прыцэльная далёкасць стральбы 800 м, сумяшчальны з усімі існуючымі стрэламі РПГ, жывучасць ствала 1000 стрэлаў», — напісаў міністр, паказаўшы, што «новая магутная сучасная зброя ўстала на абарону Украіны». Па словах Авакава, гэта было зроблена ў рамках стратэгіі развіцця ведамства.

Ён таксама адзначыў, што МУС Украіны распрацаваў спецыяльную праграму, каб навучыць супрацоўнікаў ведамства карыстацца новай зброяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0