Сэнат ЗША зацьвердзіў кандыдатуру Джыны Гаспэл на пасадзе дырэктара ЦРУ, завяршыўшы такім чынам палеміку вакол яе датычнасьці да жорсткіх допытаў асобаў, падазраваных у тэрарызьме. Гаспэл, якая стане першай жанчынай-дырэктарам ЦРУ, прапрацавала ў агенцтве 33 гады і зьяўлялася выканаўцам абавязкаў дырэктара, піша Радыё Свабода.
Кандыдатура Гаспэл была зацьверджаная, нягледзячы на жорсткую апазыцыю з нагоды яе датычнасьці да жорсткіх мэтадаў допыту, у тым ліку да сымуляцыі ўтапленьня, у дачыненьні да затрыманых пасьля тэрактаў 11 верасьня 2002 году. Многія лічаць, што гэтыя мэтады прыроўненыя да катаваньняў.
Гаспэл большую частку сваёй кар’еры ў ЦРУ правяла як сакрэтны супрацоўнік. У 2002 годзе была рэзыдэнтам ЦРУ ў Тайляндзе, дзе агенцтва праводзіла допыты ў сакрэтнай турме, выкарыстоўваючы розныя мэтады допытаў. Праз тры гады яна распарадзілася зьнішчыць відэазапісы гэтых допытаў.