17 мая калектыву ТРК «Магілёў» прадставілі новага дырэктара — журналістку Таццяну Ларыну, якая ўзначальвала да гэтага аддзел забаўляльных праграм, перадае магілёўскі праваабарончы сайт mspring.online. Шырокай аўдыторыі яна вядомая як вядоўца праграмы «Дача» на тэлеканале «Беларусь 1». На магілёўскім тэлебачанні Ларына працуе ўжо 15 гадоў, раней яна нават узначальвала яго.

На гэтым жа ТБ перыядычна вядзе праграму пра моладзь дачка Ларынай — Алена Храмянкова.

Раней пасаду дырэктара ТРК займала Ірына Акуловіч, якую ў пачатку красавіка прызначылі дырэктарам у інфармацыйнае агенцтва БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0