Вілейскія і чысцінскія актывісты паставілі інфармацыйны стэнд у вёсцы Батурына, што ў Вілейскім раёне, паведамляе «Рэгіянальная газета».

Стэнд усталяваны на прыватным падворку Ірэны Гадлеўскай. Ён дастаўся ў спадчыну ад дзеда, Уладзіміра Гейна.

Ён нарадзіўся ў 1901 годзе ў вёсцы Кацялі (сёння Лагойскі раён), у 1921 г. разам з усёй раднёй перайшоў савецка-польскую мяжу ў Батурына, што было на польскім баку. 2 верасня 1940 года, пасля прыходу савецкай улады, быў арыштаваны як здраднік і польскі шпіён. Асуджаны 9 студзеня 1941 года да 8 год зняволення ў лагерах, з якіх так і не вярнуўся.

Для ўсталявання стэнда сёлета супалі тры круглыя даты, якія датычацца батурынскага касцёла і маюць сувязь з яго існаваннем. Першая — 155-годдзе паў­стання Каліноўскага, пасля якога імперскі генерал Мураўёў-вешальнік ператварыў Батурынскую ўніяцкую царкву ў праваслаўную. Другое — 100-годдзе абвяшчэння БНР каля касцёла. Трэцяя — 75-годдзе трагічнага канца існавання касцёла, які быў спалены фашыстамі ў 1943 годзе.

У мерапрыемстве па адкрыцці стэнда ўдзельнічалі краязнаўцы, грамадскія актывісты, мясцовыя жыхары Вілейшчыны і госці. Сярод арганізатараў — Дзяніс Канецкі, Павел Хаванскі, Алесь Раткевіч, Леанід Кулеш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0