Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Эквадора Марыяй Фернандай Эспіносай Гарсес, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ў Эквадоры апошнім часам адбыліся пэўныя палітычныя рэформы, і яны яшчэ не скончаны. «Я вельмі спадзяюся, што ў гэты вельмі важны перыяд, фарміруючы гэты план, вы з нашым міністрам дамовіцеся у тым ліку аб кантактах на найвышэйшым узроўні. Але вы ведайце, што мы заўсёды рады бачыць вашага прэзідэнта ў Беларусі. У любы зручны для яго час», — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама дадаў, што любая дзяржава, асабліва на геаграфічнай аддаленасці ад сваіх партнёраў, спрабуе знайсці краіны, на якія яна хацела б абаперціся ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі рэгіёну. «Як звычайна, гэта самыя блізкія дзяржавы.

Дык вось у Лацінскай Амерыцы ў нас Эквадор з'яўляецца такой блізкай дзяржавай для Беларусі, і мы заўсёды шукаем апору, супрацоўнічаючы з іншымі дзяржавамі, менавіта ў вас у Эквадоры», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0