telegraph.co.uk
Экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль выпісаны з бальніцы, паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на Нацыянальную службу аховы здароўя Брытаніі.
Дачку Сяргея Скрыпаля Юлію выпісалі 9 красавіка.
Сяргей і Юлія Скрыпаль былі атручаны ў брытанскім горадзе Солсберы 4 сакавіка. Брытанскія ўлады лічаць, што супраць іх маглі прымяніць нервова-паралітычнае рэчыва класа «Навічок», а за нападам з высокай імвернасцю стаіць Расія. Масква адхіляе ўсе абвінавачанні.
0
0
0
0
0
0