Пятро Маркелаў.

Пятро Маркелаў.

Стваральнік сайта «Легалайз Беларусь» Пятро Маркелаў атрымаў наступны ліст з Міністэрства інфармацыі: «Інфармуем, што ў адносінах інтэрнэт-рэсурса legalize.by, уласнікам якога вы з’яўляецеся, Міністэрствам інфармацыі, як паўнамоцным дзяржаўным органам, прынятае рашэнне аб абмежаванні да яго доступу. Указаны інтэрнэт-рэсурс будзе недасяжны карыстальнікам інтэрнэта на тэрыторыі Беларусі».

Загад аб абмежаванні доступу падпісаў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч.

«Легалайз Беларусь» — грамадская кампанія, якая выступае за змены ў крымінальным кодэксе, у прыватнасці «наркатычных» артыкулаў 328 і 329.

Згодна з пісьмовым паведамленнем МУС ад 8 мая, на гэтым сайце былі размешчаны

«матэрыялы, якія прапагандуюць спажыванне небяспечнага наркатычнага сродку марыхуана, выкарыстанне якога на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь незаконна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?