Польская памежная служба затрымала грамадзянку Расіі і Кіпра, якая падтрымлівала польскія прарасійскія кругі і перадавала дырэктывы расійскіх спецслужб, перадае Wpolityce. Цяпер распачата працэдура яе высылкі з тэрыторыі Польшчы.

З матэрыялаў Агенцтва ўнутранай бяспекі вынікае, што затрыманая агентка была ў групе з пяці чалавек, што прасоўвалі прыярытэтныя мэты расійскай інфармацыйнай вайны супраць Польшчы. Расіянка вяла, па замове урадавых агентаў Расіі, дзейнасць па кансалідацыі прарасійскіх арганізацый у Польшчы, прапагандавала адмаўленне і абвяржэнне польскай гістарычнай палітыкі.

Напярэдадні Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы затрымала грамадзянку Расіі Кацярыну Ц., якая вяла «варожую дзейнасць», у прыватнасці, распальвала польска-ўкраінскую варожасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру