Украінскі рэжысёр беларускага паходжання Сяргей Лазніца заваяваў ўзнагароду на Канскім кінафестывалі.

Лазніца атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру ў рамках конкурсу «Асаблівы погляд». Яго фільм «Данбас» адкрываў праграму.

Сяргей Лазніца — рэжысёр такіх фільмаў, як «Шчасце маё», «У тумане» і «Рахманая».

Ён нарадзіўся ў 1964 годзе ў Баранавічах. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі палітэх, абараніў дыплом па спецыяльнасці інжынер-матэматык. У 1997 годзе скончыў расійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі на выдатна. У 2001 годзе эміграваў у Нямеччыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0