Афіцэр паўночнакарэйскай арміі і цывільная асоба сплылі з краіны на маленькай лодцы і накіраваліся ў бок Паўднёвай Карэі. Іх заўважыў карабель ВМС суседняй дзяржавы паблізу мяжы.
Цяпер уцекачы знаходзяцца пад наглядам паўднёвакарэйскай берагавой аховы. Паліцыя правядзе расследаванне.
Гэта першыя паспяховыя ўцёкі паўночнакарэйскага афіцэра з 2008 года. Тады 28-гадовы лейтэнант перасёк умацаваную сухапутную мяжу паміж краінамі.
Сеул прымае любых перабежчыкаў з КНДР. У краіне пражывае ўжо больш за 30 000 такіх людзей, іх колькасць працягвае павялічвацца.