Міністэрства інфармацыі папярэдзіла, што ў пачатку чэрвеня 2018 года сканчваецца дазвол на трансляцыю 15 замежных тэлеканалаў.

Калі іх праваўладальнікі не звернуцца да чыноўнікаў з адпаведнымі дакументамі на атрыманне чарговага дазволу, каналы будуць адключаныя.

У спісе на забарону эратычны канал «Руская ноч», канал Саюзнай дзяржавы «ТРО» («Белрос»), «English Club TV», «Russian Travel Guide HD», RUSONG TV і іншыя.

Мінінфарм адзначае, што звяртацца па новы дазвол трэба не пазней, чым за 15 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння старога дакумента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0