У Мінск прывезлі часціцу мошчаў святой княгіні Лізаветы Фёдараўны. У аэрапорце яе сустракалі мітрапаліт Павел, а таксама дзясяткі праваслаўных вернікаў. Каўчэг прыбыў у Беларусь з Нью-Ёрка.

19 мая, а таксама першую палову дня 20 мая правая рука княгіні Лізаветы будзе знаходзіцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, а пасля да 22 мая будзе кругласутачна выстаўлена ў Свята-Елісавецінскім манастыры.

Княгіня Лізавета — жонка вялікага князя Сяргея Аляксандравіча Раманава. У 1918 годзе была забітая бальшавікамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?