Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адклікаў прадстаўнікоў краіны з органаў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).

«Сёння я падпісаў адпаведны ўказ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД. Нам там няма чаго больш рабіць — мы рухаемся разам у Еўропу», — абвясціў Парашэнка.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што ўкраінцы — «еўрапейская нацыя, якая зрабіла свой цывілізацыйны выбар». «Не менш за 70% нашых грамадзян падтрымлівае ідэю ўступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз. Упэўнены, Украіна абавязкова стане сябрам вялікай еўрапейскай сям'і!» — дадаў ён.

«Улічваючы тое, што Украіна ніколі не была сябрам СНД, і адмову гэтай структуры асудзіць расейскую агрэсію, я прасіў бы, каб мы сумесна з урадам падрыхтавалі прапановы адносна афіцыйнага спынення нашага ўдзелу ў статутных органах СНД, роўна як і канчатковага закрыцця ўкраінскага прадстаўніцтва пры адпаведных інстытутах ў Мінску», — сказаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?