Віцебскія дзевяціклясьнікі Павал і Сяргей 19 траўня вырашылі замерыць рэйтынг Лукашэнкі, паведамляе Радыё Свабода.

Хлопцы выйшлі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі» на Маскоўскі праспект, каб паназіраць, ці часта ім будуць сыгналіць кіроўцы.

Віцебскія школьнікі з плякатам «Пасыгналь, калі супраць Лукашэнкі»

Адзін з іх трымаў плякат, другі фіксаваў падзеі на відэа. Хлопцы кажуць, што сыгналілі даволі актыўна, хоць правілы дарожнага руху забараняюць выкарыстоўваць гукавы сыгнал не па прызначэньні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?