«Дасягнуты кансенсус па прыняцці эфектыўных мер для істотнага скарачэння гандлёвага дэфіцыту паміж ЗША і Кітаем», — гаворыцца ў заяве. У сувязі з патрэбамі насельніцтва, якія растуць, і неабходнасці ў «высакаякасным эканамічным развіцці» Кітай значна павялічыць закупкі амерыканскіх тавараў, што дапаможа эканамічнаму росту і занятасці ў ЗША.

Абедзве краіны дамовіліся аб «істотным павелічэнні» экспарту амерыканскай сельскагаспадарчай прадукцыі і энерганосьбітаў. ЗША накіруюць у Кітай каманду для прапрацоўкі дэталяў. Краіны таксама прыйшлі да высновы, што варта стварыць спрыяльныя ўмовы для пашырэння гандлю прамысловымі таварамі і паслугамі і ўмацаваць супрацоўніцтва ў пытанні абароны інтэлектуальнай уласнасці. Кітай пры гэтым гатовы ўнесці папраўкі ў законы ў гэтай галіне, у тым ліку закон аб патэнтах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?