Беларусь знаходзіцца ў ліку самых прыязных краін для крыптавалют і блакчэйн-праектаў, пра што сведчыць рэйтынг на сайце канферэнцыі BlockShow Europe 2018.

Аўтары даследавалі рэгуляванне крыптавалют у 48 еўрапейскіх краінах. Беларусь апынулася на 10-й пазіцыі ў тым ліку таму, што да 2023 у краіне нулявы падатак на крыптавалюты, гаворыцца ў тлумачэнні. Беларусь лічыцца адным з найлепшых месцаў для правядзення ICO. Узначаліла рэйтынг Швейцарыя. У топ-10 таксама ўвайшлі Гібралтар, Мальта, Вялікабрытанія, Данія, Германія, Партугалія, Нідэрланды, Фінляндыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0