Reuters.com
Зборная Швецыі выйграла чэмпіянат свету па хакеі ў 11-ы раз, адстаяўшы мінулагодні тытул. У нядзелю шведы ў фінале з цяжкасцю перамаглі па булітах Швейцарыю з лікам 3:2 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, 1:0).
Швецыя на гэтым чэмпіянаце выйграла ва ўсіх дзесяці матчах. Швейцарцы ў групавым турніры занялі 4-е месца, прайграўшы расіянам, чэхам і тым жа шведам.
У плэй-оф шведы прайшлі Латвію (3:2) і ЗША (6:0), швейцарцы — Фінляндыю (3:2) і Канаду (3:2).
У 2013 годзе каманды гулялі ў фінале, і тады шведы перамаглі 5:1.
Заўважым, што і шведы, і швейцарцы былі супернікамі беларусаў у групавым турніры. Швецыі беларусы разгромна прайгралі 0:5, а Швейцарыі прайгралі з лікам 2:5. Хоць нейкі для нас пазітыў ад гэтага турніру.
Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Славакіі.
***
Беларусы ж будуць выступаць у мінорным дывізіёне 1A разам з камандамі Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы, Паўднёвай Карэі. Турнір пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая 2019 года ў Астане. На сёлетнім турніры беларусы ўсе матчы прайгралі і пакінулі эліту