У міжнародным аэрапорце Нарыта, які размешчаны ў прэфектуры Ціба ва ўсходняй частцы Вялікага Токіа, пры ўзлёце загарэўся пасажырскі самалёт Boeing 767, паведамляе NHK.

Па дадзеных тэлеканала, самалёт належыць авіякампаніі Japan Airlines. Ён павінен быў вылецець у Ганконг. На борце лайнера знаходзіліся 137 чалавек. Усе яны былі эвакуяваныя.

У выніку інцыдэнту чатыры пасажыры паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне і звярнуліся па дапамогу да медыкаў. Пры гэтым нікому з пацярпелых шпіталізацыя не спатрэбілася

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0