Лідар партыі «Наперад, Італія», былы прэм'ер-міністр краіны Сільвіа Берлусконі падчас выступу перад прыхільнікамі падзяліўся ўспамінамі пра паездку ў Крым і пры гэтым назваў паўвостраў часткай Расіі. Запіс яго прамовы апублікаваны ў YouTube.

Па словах Берлусконі, ён ехаў па Крыме на машыне разам з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і быў уражаны прыгажосцю мясцовых паркаў. Менавіта гэтыя паркі, па словах палітыка, робяць Крым найпрыгажэйшай часткай Расіі.

Берлусконі не ўдакладніў, калі менавіта гэта было. СМІ паведамлялі пра адну яго прыватную паездку ў рэгіён восенню 2015 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру