Брытанскі поп-музыкант Эд Шыран атрымаў прэмію Billboard Music Awards 2018 як найлепшы выканаўца года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Лас-Вегасе ў ноч на 21 мая.

Шыран быў намінаваны на 15 узнагарод. Ён атрымаў шэсць з іх, уключаючы прэміі «Самы прадаваны выканаўца», «Самая папулярная песня на радыё» (Shape of you) і «Найлепшы музыкант мужчынскага полу».

Спявачкай года стала амерыканка Тэйлар Свіфт. Званне найлепшай групы атрымаў індзі-рок-калектыў Imagine Dragons.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0