ДАІ Брэста

ДАІ Брэста

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 19 мая прыкладна ў 5.00. Аўтамабілем «Аўдзі 80» кіраваў 22-гадовы жыхар Баранавічаў. Ён рухаўся па трасе Р5 з бок Навагрудка.

На 26-м км вадзіцель не справіўся з кіраваннем, з'ехаў з праезнай часткі і ўрэзаўся ў бар'ерную агароджу моста. Ад удару машына перакулілася і павісла на парэнчах.

У выніку аварыі малады чалавек атрымаў цяжкія траўмы. Ён шпіталізаваны ў Баранавіцкую цэнтральную бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца мог заснуць за рулём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?