У расіяніна, які з Польшчы заязджаў у Беларусь праз пункт мытнага афармлення «Пясчатка», знайшлі расійскія рублі, даляры і еўра — агулам каля 13 тысяч даляраў у эквіваленце. Мытнікі выявілі грошы сярод асабістых рэчаў мужчыны, які выязджаў з «зялёнага» калідора, паведамляюць у Брэсцкай мытні.

Мытнікі знайшлі 36 тысяч расійскіх рублёў, 10.200 еўра і 400 даляраў. У Брэсцкай мытні нагадваюць, што валюту ў эквіваленце больш за 10 тысяч даляраў трэба дэклараваць.

— Грашовыя сродкі, перамяшчэнне якіх дазвалялася без дэкларавання, вернутыя 53-гадоваму грамадзяніну. Частка валюты, якая перавышае дазволены эквівалент 10 тысяч даляраў, канфіскавана да рашэння суда, — адзначаюць у Брэсцкай мытні.

Брэсцкія мытнікі з пачатку гэтага года ўжо ў 25-ы раз знаходзяць «лішнія» грошы ў падарожнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0