Тэрыторыю старых могілак (2 гектары) каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) у цэнтры Мінска добраўпарадкоўваюць і ствараюць тут дэндрапарк. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміў пробашч каталіцкага храма Юрый Санько.

— Мы хочам адкрыць гэтыя землі для гараджан і турыстаў, стварыць парк, каб людзі маглі прыйсці сюды адпачыць і паразважаць. Ужо да канца чэрвеня высадзяць аптэчны сад з лекавымі раслінамі. Пазней зробім і біблейскі парк. Там будуць дрэвы і расліны, якія згадваюцца ў Бібліі, — дзеліцца планамі ксёндз. — Таксама ў першую чаргу абсталюем пляцоўку з помнікам.

Для дзяцей уладкуюць гульнявую пляцоўку ў выглядзе карабля.

Пераўтварэнні закрануць і вежы (так званай глушылкі), што знаходзіцца побач з культавым будынкам. Зараз вежа выкарыстоўваецца двума аператарамі мабільнай сувязі. Яе вышыня каля 80 метраў.

— У нас ёсць ідэя пераабсталяваць вышку ў аглядную пляцоўку. Яна б добра дапоўніла паркавую зону, і людзі маглі б захапляцца прыгажосцю горада з вышыні птушынага палёту.

Вежа занадта высокая, так што метраў 30 можна разабраць, а пад'ём на аглядную пляцоўку абсталяваць ліфтам і лесвіцай, — адзначае Ю. Санько. - Зараз мы вывучаем, наколькі рэальна гэта зрабіць. Архітэктар распрацоўвае эскіз, затым правядзем абследаванне канструкцыі і ацэнім, ці вытрымае яна нагрузкі. Бо ў першую чаргу неабходна думаць пра бяспеку людзей. Калі рэалізаваць праект не атрымаецца, вежу проста разбяром.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру