У раёне правядзеньня Апэрацыі Аб’яднаных Сілаў (ААС) наўпроставым трапленьнем быў зьнішчаны БМП расейска-акупацыйных войскаў. Відэафіксацыю моманту зьнішчэньня варожай вайсковай тэхнікі, зробленую з дапамогаю БпЛА, выклаў у сваім канале сэрвісу YouTube вайсковы аглядальнік Дзьмітры Пуцятаперадае informnapalm.org.

Празь некалькі сэкундаў пасьля трапленьня адбылася дэтанацыя боекамплекту БМП. Інфармацыя пра колькасьць ліквідаванай жывой сілы супраціўніку пакуль не надыходзіла.

З дапамогаю геапазыцыянаваньня зафіксаванай мясцовасьці ў відэа выяўленыя дакладныя каардынаты мейсца баявога інцыдэнту — 47°41’55.0″N 37°40’52.5″E. Яно знаходзіцца за 1,5 км ад лініі разьмежаваньня і за 2 км на поўдзень ад акупаванага гораду Дакучаеўск Данецкае вобл (16 км на поўдзень ад Данецку).

Адзінка браняванай вайсковай тэхнікі 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (Данецк) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ зьнішчаная меркавана з дапамогаю процітанкавага кіраванага комплексу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру