Фестываль праходзіць пры падтрымцы адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінгарвыканкама, Цэнтра экалагічных рашэнняў, грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця і мае не толькі асветніцка-забаўляльную, але і экалагічную скіраванасць.

Вас чакае разнастайная насычаная праграма:

- вялікі канцэрт аматарскіх і прафесійных творчых калектываў для дзяцей і дарослых;
- экскурсія па экасцяжыне ад Цэнтра экалагічнага выхавання і развіцця;
- інтэрактыўны майстар-клас па сартаванні смецця;
- майстар-клас «Хатні гародзік» ад Цэнтра экалагічных рашэнняў (ЦЭР);
- экалагічны кінатэатр для дзяцей і дарослых ад ЦЭР;
- выстава ад Цэнтра экалагічных рашэнняў;
- экалагічны інфапункт;
- назіранне за птушкамі і майстар-класы ад Мінскага аддзялення «Аховы птушак Бацькаўшчыны»;
- майстар-клас ад «Амігурумі-клуба»;
- майстар-клас па пляценні вяночкаў;
- майстар-клас па заплятанні косаў;
- ганчарнае кола;
- аквагрым;
- перацягванне каната;
- акцыя «Зялёныя ўніверсітэты»;
- акцыя «Новае жыццё ў абмен на крышачку» (таму, хто прынясе найбольш крышачак — падарунак: эка-цацка ад «Амігурумі-клуба»)

Для ўсіх ахвочых будзе працаваць палявая кухня, дзе вы зможаце падсілкавацца вельмі смачным сырным супам, духмянай юшкай, сакавітым шашлыком, салдацкай грачанай кашай з тушонкай, хатняй выпечкай, сапраўдным узбекскім пловам і папіць гарбаты.

Пачатак а 12:00, уваход вольны.

Чакаем усіх ахвочых падзяліць адно з адным радасць гэтага свята!

Сардэчна запрашаем на «Траецкi фэст 2018»!

А вось так праходзіў фестываль ў 2017 годзе:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0