Былы міністр адукацыі, гісторык Пятро Брыгадзін стаў дырэктарам Інстытута бізнэсу БДУ. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў прэс-службе універсітэта.

У 2000 годзе Брыгадзін стаў рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, затым — міністрам адукацыі (2001-2003 гг.). З 2003 года ўзначальваў Дзяржаўны інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.

9 красавіка Савет БДУ аднагалосна прыняў рашэнне аб зліцці Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій (ДІКСТ) і Інстытута бізнэсу і менеджменту тэхналогій (ІБМТ) у Інстытут бізнэсу. Ён, па словах рэктара Андрэя Караля, павінен узмацніць бізнэс-адукацыю і стварыць «магутны аналаг вышэйшай школы эканомікі, якая маецца ў многіх элітарных універсітэтах свету».

Новаўтвораны інстытут бізнэсу будзе рыхтаваць студэнтаў па пяці спецыяльнасцях і напрамках: маркетынг, менеджмент, бізнэс-адміністраванне, лагістыка, кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру