Здарэнне адбылося на вуліцы Сацыялістычнай у Гродне яшчэ 11 мая, паведамляе гродзенскае ДАІ. Брыгада хуткай дапамогі рухалася ў бок вуліцы Карбышава, калі на дарогу з-за прыпаркаваных аўтамабіляў выбегла дзіця. Кіроўца экстрана затармазіў. Пешаход прабег, а вось ў машыне хуткай дапамогі ўпала і атрымала траўму фельчарка.

Тых, хто ведае дзіця, просяць патэлефанаваць у ДАІ па тэлефонах 8 (0152) 79-75-41 або 8 (0152) 79-79-05.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру