18 мая вайскоўцы адной з вайсковых часцей у лясным масіве на Лоеўшчыне знайшлі 2 мінамётныя міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.

На месца здарэння была выклікана сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці, якая знайшла яшчэ 70 81-міліметровых нямецкіх мінамётных мін з узрывальнікамі. Не выключана, што падчас бітваў у гэтым месцы знаходзіўся бліндаж, у якім стаяў мінамётны разлік.

Небяспечная знаходка была знішчана на палігоне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру