З падрадчыкам ужо складзены дагавор, а Міністэрства культуры ўхваліла праект — такі адказ з Віцебскага гарвыканкама атрымалі аўтары петыцыі супраць устаноўкі ў абласным цэнтры помніка кіеўскай княгіні Вользе, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Праект помніка княгіне Вользе №25909

Петыцыя з патрабаваннем да гарадскіх уладаў адмовіцца ад устаноўкі гэтага помніка была размешчана ў пачатку красавіка, яе падпісалі 190 чалавек. Яна была адрасавана старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктару Нікалайкіну, але адказ прыйшоў ад яго намесніка Пятра Падгурскага.

У сваім адказе спадар Падгурскі паведамляе, што праектная дакументацыя ўзгоднена з Міністэрствам культуры. А падрадчык на выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі для размяшчэння помніка заснавальніцы горада — княгіні Вользе — абраны ў выніку дзяржзакупкі.

Назву падрадчыка чыноўнік вырашыў захаваць у таямніцы. На сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн адзначана, што абедзве закупкі на правядзенне гэтых работ не адбыліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Каментатар / Адказаць
31.12.1998 / 23:20
Сабе на лецішча пастаў, лукашыст.
1
Каментатар / Адказаць
28.08.1986 / 16:59
Гэта фальсіфікацыя, Вольга - з Аўгарскай Пліскі, у беларускіх краях яна ніколі не была - не далей зямлі драўлянаў( паўночная Украіна). Гэта чарговы папіл народных грошаў, як я думаю.
49
Каментатар / Адказаць
10.05.2018 / 15:09
Ну што ж, правiльнае рашэнне i адказ цвёрды .
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру