У пункце пропуску «Казловічы» назіраецца вялікая колькасць грузавых машын на выезд з Беларусі ў Польшчу, паведамляе Брэсцкая мытня.

Паведамляецца, што польскі бок уводзіць у эксплуатацыю новае абсталяванне. Мытныя органы Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Аўтамабілі, якія прыбываюць у пункт пропуску «Казловічы» для выезду ў Польшчу, афармляюцца аператыўна.

Па стане на 16.00, перад пунктам пропуску «Казловічы» ў напрамку выезду з Беларусі знаходзіцца каля 150 аўтамабіляў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру