Урад Кітая плануе адмяніць абмежаванні на колькасць дзяцей у сям'і, піша Bloomberg.

Палітыка абмежавання нараджальнасці «адна сям'я — адно дзіця» была ўведзена ў КНР у 1979 годзе, калі дзяржава апынулася перад пагрозай дэмаграфічнага выбуху.

Аднак цяпер Кітай апынуўся перад іншай праблемай — старэнне насельніцтва. Акрамя таго, кіраўніцтва краіны разлічвае, што, адкарэктаваўшы дэмаграфічную палітыку, яно пазбавіцца ад пастаяннай крытыкі з боку міжнародных арганізацый. На думку праваабаронцаў, абмежаванне нараджальнасці трэба расцэньваць як умяшальніцтва дзяржавы ў прыватнае жыццё.

Па наяўнай інфармацыі, урадавае рашэнне аб адмене абмежаванняў адносна колькасці дзяцей у сям'і можа ўступіць у сілу ўжо да канца 2018 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0