Абвінавачаны ў забойстве і згвалтаванні дзяўчыны ў Мінску прысуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе гарадскі суд Мінска.

22-гадовы жыхар Мінска, які нідзе не працаваў, згвалтаваў і забіў 21-гадовую ўраджэнку Гомельскай вобласці, якая працавала ў сталічным банку. З дзяўчынай хлопец пазнаёміўся за пяць дзён да забойства. Паводле яго слоў, ён адчуваў да яе сімпатыю.

Згодна з высновамі следства, матывам забойства стала жаданне схаваць здзейсненае перад гэтым згвалтаванне. Затым ён збіраўся інсцэнаваць разбойны напад на пацярпелую, для чаго вынес цела забітай у лесапаркавую зону побач з домам і раскідаў яе рэчы. Труп у кастрычніку 2017 года знайшоў кіроўца таксі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру