Сярод запрошаных на вяселле брытанскага прынца Гары і амерыканскай актрысы Меган Маркл была яго былая дзяўчына — Чэлсі Дэйві. Выраз яе твару падчас урачыстай цырымоніі не пакінуў карыстальнікаў сацыяльных сетак абыякавымі, паведамляе Buzzfeed.

«Калі твой былы ажэніцца, а ты сядзіш на вяселлі», — напісаў адзін з карыстальнікаў пад фатаграфіяй з цырымоніі.

Прынц Гары разлучыўся з Дэйві ў 2007 годзе, прычынай стала рэўнасць: дзяўчына кінула яго, калі знайшла ў яго тэлефоне паведамленні ад прыхільніцы.

Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбылося днём 19 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру