Чальцы асацыяцыі «Вольнае слова» апублікавалі заяву з патрабаваннем перадаць асуджанага ў Расіі на 20 гадоў Алега Сянцова уладам Украіны. Зварот быў накіраваны да ўдзельнікаў Пецярбургскага эканамічнага форуму (ПМЭФ).

«Мы патрабуем адправіць Сянцова на яго радзіму - ва Украіну. Смерць Алега Сянцова стане ганьбай для Расіі і назаўсёды запляміў тых, хто мог бы яго выратаваць, але не выратава », - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў Facebook.

У асацыяцыі лічаць, што Сянцоў, які пачаў галадоўку, пойдзе да канца.

Пад заявай таксама падпісаліся члены Санкт-Пецярбургскага ПЭН-клуба і «Вольнага гістарычнага таварыства». Усяго з заклікам выступілі больш за 130 дзеячаў культуры і навукі, сярод якіх апынуліся лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуска Святлана Алексіевіч, журналісты Сяргей Пархоменка і Зоя Светава, а таксама пісьменнікі Віктар Шэндэровіч, Людміла Ўліцкая, Уладзімір Вайновіч і Аляксандр Архангельскі.

 Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме і асуджаны на 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачвання ў тэрарызме, на мінулым тыдні ён абвясціў бестэрміновую галадоўку ў калоніі «Белы мядзведзь» у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Сянцоў патрабуе вызвалення 64 украінскіх палітвязняў у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0