У Іўеўскім раёне ў вёсцы Ліпнішкі згарэла 3 т макулатуры, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Паведамленне пра ўзгаранне склада макулатуры паступіла 21 мая ў 22.39. У выніку пажару знішчана макулатуры 3000 кг, пашкоджаны дах плошчай 72 кв.м. Прычына пажару высвятляецца.





