У Італіі папулісцкія партыі «Рух 5 зорак» і «Ліга» вылучылі на пасаду прэм'ер-міністра кандыдатуру прафесара права Джузэпэ Контэ, практычна невядомага ў палітыцы. Пра гэта паведамляе выданне Politico.
«Контэ будзе прэм'ер-міністрам палітычнага ўрада», — сказаў лідар «Руху 5 зорак» Луіджы Дзі Маё пасля таго, як унёс кандыдатуру Контэ на разгляд прэзідэнту.
Контэ працаваў як адвакатам, так і акадэмічным прафесарам, і яго рэзюмэ ўключае кароткія перыяды выкладання ва ўніверсітэтах Еля, Нью-Ёрка і Кембрыджа. Ён быў прапанаваны ў якасці магчымага міністра «Руху 5 зорак» напярэдадні выбараў у сакавіку.
Контэ з'яўляецца малавядомым за межамі палітычных колаў Рыма і не мае значнага палітычнага вопыту. Яго характарызуюць як тэхнакрата, што, па сцвярджэнні крытыкаў, супярэчыць перадвыбарным лозунгам абедзвюх папулісцкіх партый, якія бяруць удзел у фарміраванні кааліцыі.
Corriere della Sera, вядучая штодзённая газета Італіі, ахарактарызавала Контэ «як ўмеранага і збалансаванага».





