Аварыя адбылася 22 мая на Партызанскім праспекце.

Кіроўца легкавіка аб'ехаў на святлафоры ўсю чаргу і прыстроіўся ў самы пачатак паласы. Як толькі загарэлася зялёнае святло, ён пачаў рух, але ў бок яму ўехаў загружаны МАЗ.

Легкавік фактычна раздушыла грузавіком.

 Кіроўца легкавога аўто загінуў, паведамляе мінскае ДАІ.

Чаму кіроўца грузавіка парушыў правілы і ці не быў ён п'яны, пакуль невядома.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру