Новая расійская ядзерная ракета, якая, як заяўлялася, мае неабмежаваны радыус дзеяння, пакуль праваліла ўсе выпрабаванні. Пра гэта паведамляюць крыніцы, знаёмыя са справаздачай разведкі ЗША па праграмах ўзбраення, піша CNBC.
У пачатку гэтага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пахваліўся тым, што ў яго краіне з'явілася новая ядзерная ракета з неабмежаваным радыусам дзеяння. Аднак, па словах крыніц, якія размаўлялі з CNBC на ўмовах ананімнасці, новую крылатую ракету выпрабоўвалі чатыры разы з лістапада па люты, і кожны раз правальна.
Разведка прыйшла да высновы, што самы доўгі выпрабавальны палёт доўжыўся ўсяго больш за дзве хвіліны, а ракета праляцела 22 мілі, а пасля кантроль над ёй быў страчаны і яна разбілася. Самае кароткае выпрабаванне доўжылася чатыры секунды, ракета тады праляцела пяць міль.
Зброя, якая знаходзіцца ў распрацоўцы з пачатку 2000-х гадоў, як мяркуюць, выкарыстоўвае бензінавы рухавік для ўзлёту, а затым пераключаецца на ядзерны рухавік для палёту.
Выпрабаванні, мабыць, паказалі, што ядзерны рухавік крылатай ракеты не запускаецца і зброя не змагла дасягнуць здольнасці неабмежаванага палёту, пра што заяўляў Пуцін.
Крыніцы паведамілі, што загады праводзіць тэсты былі аддадзены высокапастаўленымі крамлёўскімі чыноўнікамі, нягледзячы на пярэчанні інжынераў, выказалі заклапочанасць з нагоды таго, што сістэма да гэтага часу знаходзіцца ў зачаткавым стане.
Пры гэтым CNBC паведамляе, што іншая расійская ракета з ядзернай боегалоўкай — «Авангард» з гіпергукавым планіруючым крылатым блокам — прайшла два паспяховыя выпрабаванні і будзе гатова для ўзбраення арміі да 2020 года. Адзначаецца, што цяпер у ЗША няма сродкаў, здольных перахопліваць такія ракеты.





