Беларусь заклікае ЕС да адмены рэшты абмежавальных захадаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з пасламі па асобых даручэннях краін — членаў ЕС па справах «Усходняга партнёрства»
«Мы шкадуем, што ў лютым Еўрасаюз прадоўжыў абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, якія ўжо даўно страцілі якое-небудзь рацыянальнае тлумачэнне. У сувязі з гэтым мы працягваем заклікаць Еўрасаюз зняць астатнія абмежавальныя меры», — сказаў міністр.
Уладзімір Макей падкрэсліў, што пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў прынеслі значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый.
У якасці кроку па зняцці абмежавальных мер ён адзначыў выключэнне спартыўнай зброі са збройнага эмбарга. Кіраўнік МЗС таксама вітаў намеры ЕС пашыраць адносіны з Беларуссю і паставіць іх на структураваную аснову.





