«Лукашэнка павіншаваў Мадура c перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венесуэлы», — піша беларускае афіцыйнае агенцтва БелТА. Гэтае слова «Прэзідэнт» з вялікай літары ражном тырчыць у загалоўку. Прычым тое самае — у рускамоўнай версіі, насуперак правілам рускай мовы.
ТАСС, напрыклад, спакойна піша пасаду Пуціна з малой. Пры тым што Пуціна у Расіі электарат успрымае сапраўды як цара.
А тут — нейкае правінцыйнае палітычнае лёкайства. Натуральна, не ў тым рэч, што Мадуру так шануюць, а проста калі ўжо свайго з вялікай пастанавілі пісаць, дык і астатніх даводзіцца.





