Раніцай 22 мая на праспекце Газеты Звязда каля дома № 56 у Мінску адбыўся прарыў трубаправода. З-пад зямлі бушуе фантан вады вышынёй са шматпавярховік.
Мяркуючы па кадрах, паток узняўся проста ля прыпаркаванай машыны і абрынуўся на яе. На месцы ўжо працуюць аварыйныя службы. Відавочца Вадзім зняў відэа:





