Забраныя 27 сакавіка з сям'і з Радашковічаў дзевяць дзяцей дадому пакуль не вярнуліся, паведаміла mlyn.by намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Маладзечанскага райвыканкама Вольга Клепакова.
Рашэннем камісіі па справах непаўналетніх у Маладзечанскім раёне дзяцей забралі з сям'і ў сувязі з тым, што жанчына на пару з мужам збівала іх у пакаранне за правіннасці.
Шасцёра па-ранейшаму знаходзяцца ў Радашковіцкай школе-інтэрнаце, трое малодшых — пад апекай у сям'і роднага дзядзькі шматдзетнай маці Зоі Канановіч (у брата яе мамы). Па словах Вольгі Клепаковай, жонка блізкага сваяка працуе прыёмнай маці і ўзялася апекаваць унучатага пляменніка. Як адзначыла намеснік старшыні КДН, камісія па справах непаўналетніх працягвае працаваць са шматдзетнымі бацькамі.
— Міліцыя працягвае праверачныя мерапрыемствы па дадзенай падставе, - паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак. - Разглядаецца пытанне аб прыцягненні бацькоў да адміністрацыйнай адказнасці за наўмыснае прычыненне цялесных пашкоджанняў дзецям. Закон прадугледжвае штраф да 30 базавых велічынь або 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
«Штосьці хаваюць, а што — не ведаю»: што адбывалася ў сям’і з Радашкавіч, адкуль за збіццё забралі дзевяць дзяцей
«Пакуль не лічу сябе вінаватай»: маці з Радашкавіч, у якой забралі дзевяць дзяцей





