Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння кадравыя рашэнні ў дачыненні да кіраўнікоў шэрагу ВНУ краіны 

Генадзь Пальчык, які працаваў на пасадзе старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, прызначаны на пасаду рэктара Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне Вадзіма Богуша рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Да гэтага часу ён займаў пасаду першага намесніка міністра адукацыі.

Прэзідэнт таксама ўзгадніў прызначэнне Аляксандра Драгана рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта, які быў дэканам машынабудаўнічага факультэта гэтай ВНУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?