Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Швецыі прызначаны Дзмітрый Мірончык.

Аляксандр Лукашэвіч прызначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Балгарыі і па сумяшчальніцтве ў Грэцыі і Рэспубліцы Кіпр.

Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Эстоніі прызначаны Вячаслаў Качанаў.

Акрамя таго, Уладзімір Астапенка, пасол Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ў Уругваі, прызначаны паслом у Чылі па сумяшчальніцтве.

Пасол Беларусі ў Інданезіі і па сумяшчальніцтве ў Малайзіі, Сінгапуры і Філіпінах Валерый Калеснік таксама будзе працаваць на пасадзе пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?