Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, прызначаючы кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў, паведамляе БелТА.

«І Эстонія, і Балгарыя — гэта блізкія нам дзяржавы. Яны добра да нас ставяцца, і людзі там разумеюць, ведаюць Беларусь. У Швецыі будзе крыху больш складана, але, напэўна, і там ужо пэўны паварот у бок Беларусі адбыўся. І гэтая тэндэнцыя будзе ўзмацняцца. Але са скандынаўскімі краінамі мы маем неапраўдана нізкі ўзровень адносін, а вучыцца ў іх можна шмат чаму: у фінаў, шведаў, нарвежцаў. Пачынаючы ад дрэваапрацоўкі і заканчваючы хакеем на злобу дня», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён канстатаваў, што ў дыпламатаў, назначаных пасламі ў гэтыя краіны, працы будзе дастаткова. «Швецыя для нас краіна вельмі важная, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Усё роўна, што там некаторыя палітыкі занадта ўжо палітызаваліся, усякае бывае. Але выбудоўваць адносіны з імі трэба. Вы ведаеце, што станоўчае сальда ў тавараабароце - гэта аксіёма, мы на гэта павінны працаваць. Усё будзе добра, калі будзе эканоміка».

Лукашэнка прызначыў новых паслоў Беларусі ў краінах ЕС

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0