Пра смерць паўтарамесячнай дзяўчынкі ў Вілейцы пісалася ў лютым. 25 лютага ноччу бацькі дзяўчынкі падышлі да ложка і заўважылі, што дачка не дыхае

Як расказаў «Рэгіянальнай газеце» начальнік вілейскага РАСК Яўген Мягкоў, па выніках судова-медыцынскай экспертызы стала вядома, што дзяўчынка была абсалютна здаровай і памерла ад сіндрому раптоўнай смерці, які часам здараецца ў немаўлят да года.

— У смерці дзіцяці няма ніякага крыміналу. І вінаватых таксама няма, — падсумаваў Яўген Мягкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0