Заснавальнік Tesla Ілан Маск заявіў, што з-за выпуску базавай версіі Tesla Model 3 за $35 тысяч кампанія можа збанкрутаваць. Па словах Маска, танная машына будзе толькі праз 3-6 месяцаў, піша CNBC.

Калі Tesla упершыню прадставіла сваю Model 3 ў 2016 годзе, кампанія рэкламавала нізкую цану электракара. Меркавалася, што стандартная Model 3 атрымае стартавую цану ў памеры $35 000.

Аднак, чакаць стандартную Model 3 давядзецца яшчэ некалькі месяцаў. У панядзелак, 21 мая Ілан Маск напісаў, што «пастаўкі найтаннейшай Model 3 прама цяпер прымусяць кампанію страціць грошы і памерці».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру