Галоўная праблема на рынку працы ў Беларусі звязана з дысбалансам попыту і прапановы. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.

— Наймальнік чакае кваліфікаваных, з вопытам работы кадраў. Тыя, хто сёння звяртаецца ў службу занятасці, — як правіла, людзі, якія доўга не працавалі, страцілі кваліфікацыю або пераацэньваюць свой патэнцыял. У гэтых умовах давядзецца працаваць, задавальняючы, з аднаго боку, наймальніка, а з іншага, здымаючы напружанасць на рынку працы і забяспечваючы максімальнае працаўладкаванне нашых грамадзян. Гэта галоўная задача дэкрэта № 1 «Аб садзейнічанні занятасці», — сказала Ірына Касцевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0