Разведвальнае ведамства Іспаніі CCN, адказнае за абарону ад кібератак, упершыню апублікавала ў афіцыйнай справаздачы свае падазрэнні пра існаванне расійскага ўмяшання ў каталонскі крызіс, піша El Pais.

Крыпталагічны цэнтр згадвае пра ўмяшанне Масквы, аднак не дэталізуе гэтую інфармацыю.

«Здаецца даказаным прысутнасць актывістаў, спансаваных расійскімі ўстановамі, у асвятленні ў СМІ канфліктнай сітуацыі, якая склалася ў Каталоніі ў 2017 годзе ў выніку ўхілення ад дзеючай канстытуцыйнай законнасці асобных каталонскіх аўтаномных устаноў», — гаворыцца ў справаздачы іспанскай разведкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0