18-га мая жыхар Гомеля вырашыў паесці марской капусты. Купіў упакоўку вядомага беларускага вытворцы. Калі мужчына жаваў марскую капусту, ён нечакана адчуў, што зламаў зуб. Аказалася, што прычынай паломкі стаў камень, які засеў у марской капусце.

Кампанія-вытворца пагадзілася аплаціць лячэнне зуба. Аднак 20-га мая мужчына, з мэтай вызначэння каштарыса рэабілітацыі ротавай паражніны, адправіўся да стаматолага, дзе здымкі паказалі, што камень пашкодзіў не 1, а 4 зубы.

Мужчына сцвярджае, што аплачваць лячэнне ўсіх зубоў прадпрыемства не збіраецца, таму што першапачаткова ім паведамілі толькі пра адзін зуб і гарантыйны ліст выпісаны на адзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру